Главная » Новости » СВЯТА СПАС
Информация к новости
21-08-2017

СВЯТА СПАС

Категория: Новости

СВЯТА СПАС

СВЯТА СПАС

СВЯТА СПАС

СВЯТА СПАС

СВЯТА СПАС

 

Спас – старадаўняе свята земляробчага каляндара, прымеркаванае да часу выспявання збожжавых культур, агародніны, садавіны і іншых дароў зямлі.  Мядовы, яблычны, арэхавы (хлебны) спасы адзначаюцца ў жніўні месяцы і цесна пераплятаюцца з народнымі і хрэсціянскімі традыцыямі.

 

Арганізатары свята прапанавалі прысутным праз невялікі тэатралізаваны экскурс уразумець сэнс і значэнне Спаса, бо кожны Спас – гэта свята ў гонар Збавіцеля, Ісуса Хрыста. Пратаіерэй Георгій Свята-Троіцкай цэркві  правёў абрад асвятлення садавіны і іншай агародніны. Да спадобы жыхарам аграгарадка прыйшліся і  мядовыя пачастункі, варэнне з чаем, садавіна.  Госці свята знаёміліся з прыладамі пчалярства, аб працэсе здабычы мёду распавядала дачка вядомага пчаляра межраённага заатэхніка па пчалярству  Юрыя Варапаева, Любоў. На выстаўцы мёда прапанавалі прадукцыю пчалярства пчалаводы і пасечнікі Ельскага раёну. Дзеці з вялікім задавальненнем забаўляліся на атракцыёнах, размалёўваліся ў мастроў бодзі-арт, дарослыя слухалі канцэрты аматарскіх калектываў Зашырскага культурна-спартыўнага цэнтра, Нараўлянскага дома культуры, Дабрынскага культурна-спартыўнага цэнтра. Аматары спартыўных гульняў гулялі ў валейбол, шахматы, тэніс, більярд. Свята сустрэчы восені атрымалася, гэта адзначае, што настаў час запаўняць сусекі і рыхтавацца да зімы.

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2017 (15)
Октябрь 2017 (36)
Сентябрь 2017 (39)
Август 2017 (35)
Июль 2017 (22)
Июнь 2017 (43)
^