Главная » Анонсы » Свята песні ў Лельчыцах!
Информация к новости
18-08-2017

Свята песні ў Лельчыцах!

Категория: Анонсы

У рэгіянальным фестывалі прымуць удзел 9 раёнаў Гомельскай вобласці, запрошаны калектывы з Брэсцкай вобласці. Заявіліся ужо  25 калектываў мастацкай самадзейнасці (з найменнем “народны” і без звання) і 15 індывідуальных выканаўцаў. Узначальвае журы наш зямляк- М.П.Дрынеўскі. Яркім аккордам фестывалю будзе майстар класс паказаны удзельнікамі Нацыянальнага Акадэмічнага   Народнага хору Рэспублікі Беларусь ім.Г.І.Цітовіча на плошчы горада. Танцы і песні будуць гучаць у гэты дзень амаль да поўначы.


3 верасня адбудзецца свята горада, дзе будуць сардэчна запрашаць сельскія падворкі, выстаўкі-продажы вырабаў  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Лельчыцкага раёна і іншых рэгіёнаў рэспублікі. На некалькіх пляцоўка адначасова будуць гучаць  канцэрты мастацкай самадзейнасці, пройдуць майстар класы беларускай прыпеўкі, гарманістаў “Грай гармонік”, традыцыйных народных танцаў. Адбудзецца  вернісаж работ мастакоў і фота мастакоў, будзе працаваць прэс-пляцоўка “Газетны дворык” і г.д. У гэты  дзень кожны удзельнік свята знойдзе сабе занятак па душы.

Облако тегов

^