Главная » Культура Гомельщины в лицах » Народный хор «РАДЗЕЙКА»
Информация к новости
7-06-2017

Народный хор «РАДЗЕЙКА»

Категория: Культура Гомельщины в лицах

 

Творчая характарыстыка

Народнага студэнцкага хору народных спеваў “Радзейка”

установы адукацыі

“Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага”

Хор быў створаны на базе аддзялення харавога дырыжыравання ў 1985 годзе.

Стваральнікам і кіраўніком з’яўляўся Ігар Іванавіч Бабкоў – таленавіты хормайстар, які вельмі тонка адчуваў і ведаў прыроду беларускай народнай песні. Значная частка беларускіх народных песень у рэпертуары хору зроблена ім.

У розныя гады калектывам кіравалі:

- Багатырэвіч Святлана Андрэеўна – 1994 – 1995гг.;

- Калацэй Наталля Міхайлаўна – 1995 – 1999гг.;

- Баруценка Аксана Ўладзіміраўна – 1999 – 2003гг.;

- Калацэй Наталля Міхайлаўна – 2003 - 2010гг.;

- Баруценка Аксана Ўладзіміраўна – з 2010г.

У калектыве склалася добрая атмасфера паміж выкладчыкамі і ўдзельнікамі, будучымі кіраўнікамі харавых калектываў. А назва хору “Радзейка” мае паходжанне ад слова “рада” якое абазначае “парада”, “сход”.

Асноўную задачу, якую вырашае калектыў – гэта адраджэннне і прапаганда песеннай нацыянальнай культуры Беларусі, таму рэпертуар хору ўключае ў сябе творы каляндарна-абрадавай, сямейнай абрадавай, пазаабрадавай лірыкі, апрацоўкі беларускіх і рускіх народных песень, творы беларускіх кампазітараў. Гэта дазваляе навучэнцам знаёміцца з песеннай творчасцю розных рэгіёнаў Беларусі і асаблівасцямі дыялектнай манеры выканання, а таксама з аўтарскімі творамі.

Некаторыя ўдзельнікі калектыва не толькі робяць апрацоўкі беларускіх песень, але самі з’яўляюцца іх аўтарамі. У рэпертуары хору – эпічна-патрыятычная песня “Говорило поле широкое”, стваральнікам якой з’яўляецца Таццяна Доўгая. Апрацоўка беларускай народнай песні “За гарою зайчыкі трубяць” зроблена навучэнкай Вольгай Канома.

Вялікая ўвага падчас рэпетыцый надаецца засваенню канцэртнага рэпертуару, фарміраванню вакальна-харавых і арганізатарскіх навыкаў будучых хормайстраў.

Хор “Радзейка” спявае пад акампанемент ансамбля беларускіх народных інструментаў (кіраўнік У.Г. Іваноў), што надае яркасць тэмбравага гучання дзявочых галасоў. Аўтарамі харэаграфічных пастановак хора з’яўляюцца харэограф Савіч А.А і Ражкова А.А.

На працягу ўсёй працы хор удзельнічае ў гарадскіх канцэртах, прысвечаных святкаванню Дня горада, Дня незалежнасці, Ражаства, Пасхі, Дня перамогі.

Калектыў лаурэат першага Ўсебеларускага фестывалю “Беларусь – мая песня” 1999 год, Арт-сесіі 96, узнагароджан Дыпломам першай ступені абласнога фестываля харавога мастацтва 2001г., лаўрэат трэцяй ступені Рэспубліканскага конкурса-агляду харавых і аркестровых калектываў сярод музычных устаноў 2005г.,узнагароджан Дыпломам першай ступені VI рэгіянальнага фестываля харавога мастацтва “Певческое поле 2011”. Ён з’яўляўся ўдзельнікам аўтарскіх канцэртаў выкладчыкаў-кампазітараў: Гулая А.М., Надтачэя У.Ф.

Традыцыйным з’яўляецца ўдзел харавога калектыву ў мерапрыемствах каледжа, горада, вобласці, рэспублікі: канцэрты Пеўчай акадэміі “Музычная культура Беларусі на мяжы другога і трэцяга тысячагоддзяў” і г.д., святкаванне “Дажынак” 2014г., “Сожскі карагод” 2014г. і г.д.

У 2004г. хор стаў пераможцам у аглядзе-конкурсе Цэнтральнага р-на прысвечанага 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у мерапрыемствах святкавання 250-годдзя заснавальніка горада Гомеля графа М.П. Румянцэва.

За актыўны ўдзел у Міжнародным фестывалю “Славянское единство” 2014г. калектыў узнагароджан Дыпломам за сахраненне традыцыйнай культуры і ўзмацненне дружбы паміж славянскімі народамі (г. Клімава, Расія).

У 2014 годзе калектыў з’яўляўся удзельнікам VI міжнароднага студэнцкага фальклорнага фестывалю “Молодежь – будущее России” (г. Армавір, Расія).

За актыўны ўдзел у абласных мерапрыемствах прысвечаных Міжнароднаму Дню міра і святкавання Дня горада Гомеля, прапаганду праз мастацтва ідэй міра, дружбы і дабра калектыў народнага студэнцкага хору народных спеваў “Радзейка” атрымаў Падзяку Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Белорусский фонд мира”.

У 2015 годзе калектыў актыўны удзельнік канцэртных мерапрыемстваў вобласці і горада (больш за 25 канцэртаў).

Харавая група калектыву налічвае 20 удзельнікаў, аркестровая група 12 удзельнікаў (3 баяніста, 2 цымбалісткі, 2 скрыпачкі, 1 флейцістка, 1 ударнік, 1 кантрабас, 2 домры).
Народный хор «РАДЗЕЙКА» Гомельского государственного колледжа искусств им. Н.Ф.Соколовского
 Highslide JS Highslide JS 
  Highslide JS   Highslide JS  

  Highslide JS   
Highslide JS
Highslide JS
   Highslide JS    Highslide JS  
   Highslide JS  
  Highslide JS   Highslide JS

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2017 (20)
Октябрь 2017 (36)
Сентябрь 2017 (39)
Август 2017 (35)
Июль 2017 (22)
Июнь 2017 (43)
^