Главная » Новости » “Ноч музеяў” Акцябрскага раёна
Информация к новости
23-05-2017

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

Категория: Новости

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

“Ноч музеяў” Акцябрскага раёна

 

У гэтым годзе музейшчыкі прадставілі інтэрактыўна-музейны праект “Ноч у музеі ў савецкім стылі”. Падчас мерапрыемства наведвальнікі  ўстановы змаглі акунуцца ў эпоху СССР. Мерапрыемства пачалося з адкрыцця новай экспазіцыі “Родом из СССР”, на якой быў прадстаўлены інтэр’ер жылога памяшкання 1960-1970-х г., прайшла прэзентацыя першага нумара музейнай газеты “Музейны веснік”. На першым  паверсе ўстановы, ва ўтульным  файе, прайшла святочная праграма, падчас якой адбыўся сапраўдны паказ мод савецкага часу, майстар-класы папулярных танцаў у СССР . Сваёй творчасцю радавалі наведвальнікаў музея  Алена Ліхашапка, Святлана Гарбар, Вольга Бяняк, Сяргей Баравы, Ігар Дземенкавец, Мікіта Якімовіч.

 Падчас мерапрыемства супрацоўнікі музея ўзнагародзілі падзякамі і памятнымі сувенірамі найбольш актыўных удзельнікаў музейнага жыцця, сярод іх  Алена Ліхашапка, Марыя Барысенка, Данііл Шэйка, Антаніна Адзінец, Марыя Петрашэнка.

Не першы год падчас “Ночы музеяў” самым малодшым актывістам уручаюцца сертыфікаты “Сябар музея”. У гэтым годзе іх атрымалі  Грушко Кірыл, Катовіч Уладзіслаў, вучні 10 класа  СШ № 1 г.п. Акцябрскі.

 Акрамя гэтага падчас мерапрыемства працавалі дзіцячая артзона “Ералаш”, фотавыстава “Октябрьский в объективе” (фотаздымкі роднага орада 1960-1980-х гг.), рэтракіназал, майстар-класы “Умелые ручки”, сеанс адначасовай гульні ў шашкі, лато, даміно і інш.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца з савецкімі мадэлямі на стылізаваных артзонах савецкага часу. 

Крэатыў-праект  быў арганізаваны  у  філіале “Карцінная галерэя  ім. Л.Н. Дробава”. У праграме мерапрыемства прайшлі: экскурсія па выставе «Кіно, як цуд 20 стагоддзя»; дэманстрацыя кароткаметражных фільмаў ад гісторыі і да сучаснасці; міні-канцэрт «Мелодыі любімых фільмаў"; конкурсна-забаўляльная праграма; праца фотазон; кава-брэйк; музычна-танцавальная праграма.

“Ноч музеяў” – гэта сапраўды час, калі музей на адну ноч ажывае і становіцца цэнтрам культурнага жыцця слаўнай Рудабелкі.

Облако тегов

Архив новостей

Февраль 2020 (11)
Январь 2020 (23)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
^