Главная » Новости » Традыцыі: ішла Каляда, калядуючы
Информация к новости
16-01-2017

Традыцыі: ішла Каляда, калядуючы

Категория: Новости

 

Традыцыі: ішла Каляда, калядуючы


Асаблівыя пажаданні прагучалі ў адрас дырэктара школы Галіны Уладзіміраўны, якая прыгатавала для калядоўшчыкаў прысмакі. Цыганка прапанавала пагадаць, да ўсю праўду расказаць, што чакае Галіну Уладзіміраўну асабіста, ды і школу ўвогуле ў бліжэйшы час.

— Павышэнне па службе вас чакае, — паведаміла Цыганка. А на пытанні Галіны Уладзіміраўны адказала: — Не хвалюйцеся! Цэнтралізаванае тэсціраванне вучні вашы на сто балаў напішуць! А ў школе шыкоўны рамонт будзе… 

Далей калядоўшчыкі наведалі сельвыканкам, вытворчыя падраздзяленні ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы”, магазін гэтага сяльгаспрадпрыемства — павіншавалі сваіх шэфаў і аднавяскоўцаў са святам, паказалі абрад калядавання. Усюды іх чакалі з нецярпеннем — ведалі, што вучні з віншаваннямі прыйдуць абавязкова.

Калядоўшчыкі наведалі і жыхароў Яроміна. Антаніна Пятроўна і Міхаіл Трафімавіч Трубенка былі вельмі радыя, калі да іх у двор завіталі дзеці, праспявалі калядкі, паказалі сцэнку з Казой, а яшчэ пажадалі шчасця, дабрабыту і здароўя ўсім жыхарам дома. Гаспадары былі вельмі ўдзячныя за пажаданні, і пачаставалі дзяцей цукеркамі.

Традыцыі: ішла Каляда, калядуючы


— Права калядаваць і віншаваць усіх са святам яшчэ трэба заслужыць, — расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Жыліцкая. — Загадзя сярод старшакласнікаў праводзіцца конкурс на лепшае веданне нацыянальных традыцый, і сёлета ўпершыню перамогу заваяваў 10 клас (некалькі гадоў запар віншаванні гучалі ад адзінаццакласнікаў). Разам з імі калядаваць хадзілі вучні 8 класа, якія больш паглыблена вывучаюць музыку, — яны спявалі калядныя песні.

Сёлета галоўныя ролі сыгралі Святлана Лобан, Дзмітрый Гузянкоў, Аляксандра Перакатава, Расціслаў Абрамцаў, Аляксандр Кучарэнка, Сяргей Аднавочка, Аліна Шутава, а таксама настаўнікі Ірына Цырульнікава і Кацярына Казакова. Усяго ж па вуліцах Яроміна ішлі больш дзясятка калядоўшчыкаў, і вадзіцелі сустрэчных машын віталі іх сігналамі, а пешаходы віншавалі са святам. 

Традыцыі: ішла Каляда, калядуючы


— У школьным калядаванні ўдзельнічаю ўпершыню, — расказвае дзесяцікласніца Валерыя Бярозкіна. — Усё спадабалася, і песні запомніла, так што вечарам, калі з братам і сяброўкай пайду шчадраваць, ведаю, што спяваць і як калядаваць: “Гаспадар, май на ўвазе: калядоўшчыкаў прымай і гасцінцаў ім давай!”. Плануем наведаць не менш, як тры шматпавярховых дома, каб павіншаваць аднавяскоўцаў са Старым Новым годам. І, канечне, атрымаць цукерак… 

— Пачалася традыцыя школьнага віншавання-калядавання восем гадоў назад з чатырох герояў, а зараз гэтая вучнёўская тэатралізацыя налічвае ўсё больш персанажаў і ўдзельнікаў, а калядоўшчыкаў усе чакаюць і добразычліва сустракаюць, — дадала Алена Жыліцкая.

Ірына ГАЛАВАЧОВА. 
Фота Аляксея НАРЭЙКІ. 

Облако тегов

Архив новостей

Февраль 2020 (11)
Январь 2020 (23)
Декабрь 2019 (38)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
^