Главная » Год культуры » В гимназии города Ветка состоялась литературная встреча «Пад зоркай Венерай», приуроченная к 125-летию со дня рождения Максима Богдановича
Информация к новости
16-12-2016

В гимназии города Ветка состоялась литературная встреча «Пад зоркай Венерай», приуроченная к 125-летию со дня рождения Максима Богдановича

Категория: Год культуры

У гэты дзень капсула з зямлёй, узятай з магілы Максіма Багдановіча ў Ялце, была закладзена ў крыпту храма-помніка Усіх Святых у Мінску. У сталіцы адбыўся мітынг “Паклонімся Максіму” каля яго помніка, падчас якога ўдзельнікі запалілі лампады ў памяць пра паэта, усклалі кветкі. Першым да помніка быў ўскладзены кошык з кветкамі ад Прэзідэнта Беларусі.

Хто з нас не захапляецца цудоўнымі радкамі Максіма Багдановіча, якія даўно былі вывучаны ў школе напамяць:

Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег...

Відаць, у кожнага ёсць свае, любімыя вершы Максіма Багдановіча.

Вершы “Слуцкія ткачыхі”, “Санет”, мноства іншых — гэта гімны, прысвечаныя роднай зямлі, дзякуючы якім многія беларусы вучыліся і вучацца любіць, аберагаць самае дарагое, што ёсць у кожнага чалавека: жыццё, маці, Радзіму, каханне.

У гэтыя дні ў многіх мясцінах Беларусі людзі згадваюць светлае імя Паэта, яшчэ і яшчэ раз перачытваюць яго вершы, блізкія ўсім беларусам і Сусвету.

Даўней у Веткаўскім раёне наладжваліся паездкі навучэнцаў сярэдніх школ да магілы Максіма Багдановіча, у Ялту. Так, некалі ездзілі вучні і настаўнікі былой СШ №2 г. Веткі (цяпер — гімназія г. Веткі), Неглюбскай сярэдняй школы.

vetkovski_raion_gimnazia_maksim-bagdanovich2

 

“Міфалагічныя вобразы ў паэзіі Максіма Багдановіча і міфалогія Веткаўскага раёна; параўнаўчы аналіз” — гэтая тэма была закранута падчас літаратурнай сустрэчы “Пад зоркай Венерай”, якая адбылася ў гімназіі г. Веткі. Яе ўдзельнікамі былі настаўнікі гэтай навучальнай установы, вучні 6-х і 7-х класаў.

vetkovski_raion_gimnazia_maksim-bagdanovich1

 

Была і прэзентацыя адметнай кнігі вядомага ў Беларусі паэта і фалькларыста, вядучага навуковага супрацоўніка Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Генадзя Лапаціна “Варвара Грэцкая як з’ява беларускай традыцыйнай культуры”. Кніга была выдадзеная ў мінулым годзе ў Гомелі. Адрасуецца, на маю думку, усім тым, каму цікавая наша зямля, у каго “сэрца начамі аб радзімай старонцы баліць”, кажучы словамі Максіма Багдановіча.

Падчас сустрэчы вучні чыталі вершы паэта, якія вывучаюцца ў школьнай праграме: “Вадзянік”, “Хрэсьбіны лесуна”, а таксама — аповеды, запісаныя ў наш час ад сучасніцы, якая жыве ў Ветцы, — Варвары Аляксандраўны Грэцкай.

Максім Багдановіч у гэтых ды іншых вершах распавядаў пра боствы, якімі, згодна традыцыйным мясцовым ўяўленням, населена наша зямля, маляваў іх характары, абліччы. Гэта — Падвей, Змяіны Цар, Лясун, пра якіх і цяпер расказваюць у вёсках Веткаўскага раёна. Ад Варвары Аляксандраўны Грэцкай Генадзь Лапацін запісаў песню пра Лён, і Лляніцу (былі ў нас, аказваецца, і такія боствы) ды іншыя ўнікальныя запісы, якія ўжо, пэўна, нідзе не пачуеш у Беларусі. Справа ў тым, што для Варвары Аляксандраўны гэтыя аповеды, песні вельмі дарагія, важныя, інакш яны б сцерліся, зніклі з яе памяці, як зніклі многія тэксты, традыцыі нашай зямлі. І Максім Багдановіч, і Варвара Грэцкая, як і многія творцы Беларусі, — стваральнікі і захавальнікі нацыянальнага космасу.

Змітрок Бядуля называў Максіма Багдановіча “жывой энцыклапедыяй разнастайных ведаў”. Прыкладна тое ж самае можна сказаць і пра Варвару Аляксандраўну, ад якой, па словах Генадзя Лапаціна, запісана больш...

Ці збылася адна з мараў Багдановіча — з’яўленне буквара, неабходнага для вывучэння беларускай мовы? Вядома, буквароў цяпер ёсць многа... І беларусаў, якія хочуць спазнаць, зберагчы краіну Беларусь.

Ларыса РАМАНАВА.

Облако тегов

Архив новостей

Июль 2019 (13)
Июнь 2019 (30)
Май 2019 (29)
Апрель 2019 (35)
Март 2019 (35)
Февраль 2019 (30)
^