Главная » Год культуры » Шануюць спадчыну сваю
Информация к новости
12-12-2016

Шануюць спадчыну сваю

Категория: Год культуры

IMG_0097

Маюць зацікаўленасць да розных відаў фальклору таксама педагогі і іх выхаванцы.  Пераможцы раённага этапа абласнога конкурсу «Шануйце спадчыну сваю» ўдзельнічалі ў  занальным аглядзе, які адбыўся ў Рэчыцы ў мінулую суботу.

З песеннай творчасцю прадстаўляў Чачэршчыну ансамбль сярэдняй школы №1 «Званочкі» пад кіраўніцтвам Ніны Трыбуналавай. Палясчане выступалі ў намінацыі «Каляндарна-земляробчыя святы і абрады вяснова-летняга цыклу» (на фота).

«Кнопачкі» з Нісімкавіч выйшлі на сцэну з гульнёвым фальклорам. Разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Надзеяй Цімашэнка і музычным кіраўніком клуба Таццянай Баранавай хлопчыкі і дзяўчынкі нагадалі, як раней «каза-дзераза па кругу гуляла»… Розныя забавы перажылі стагоддзі і сёння гарэзы бавяць час за простымі народнымі пацехамі. Дарэчы, фальклорны гурт пачаў сваю дзейнасць толькі ў кастрычніку, але яго ўдзельнікі паспелі ўжо многае даведацца і заслужылі станоўчыя водгукі журы.

Вынікі конкурсу будуць вядомы пазней, але і зараз зразумела, што мерапрыемства пакінула прыемныя ўражанні. Выканаўцы шчыра пранікліся роднай спадчынай, пасябравалі, узбагацілі свой духоўны свет.

Облако тегов

Архив новостей

Декабрь 2019 (9)
Ноябрь 2019 (18)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
^