Главная » Год культуры » НАРОДНЫЯ ТРАДЫЦЫІ – КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ
Информация к новости
24-11-2016

НАРОДНЫЯ ТРАДЫЦЫІ – КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ

Категория: Год культуры

На працягу трох дзён педагагічныя работнікі наведвалі заняткі, майстар-класы, творчыя майстэрні і віктарыны ва ўстанове адукацыі. На заключным мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Замосцік і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Касьянчык, а таксама спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму. Загадчык ясляў-сада Алена Ясашных пазнаёміла гасцей з сістэмай работы па стварэнні ўмоў для забеспячэння якасці адукацыі, а намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Валянціна Анісенка зрабіла агляд дзвух папярэдніх дзён творчай справаздачы.

IMG_9552

Падчас экскурсіі па дзіцячым садзе госці наведалі этнаграфічны куток “Беларуская хатка”. Тут сабраны прылады працы і прадметы побыту беларусаў. Потым гаспадыні Жанна Каласоўская і Валянціна Лукомская запрасілі ўсіх прысутных на восеньскі кірмаш, дзе гучалі спевы і танцы ў пастаноўцы музычных кіраўнікоў Таццяны Дубянок і Алены Бандарчук.

IMG_9787

Беларускія народныя рухомыя гульні прадставіла кіраўнік фізічнага выхавання Наталля Краўчэня. Выхавацель Наталля Кузьменка разам са сваімі выхаванцамі адправілася ў падарожжа па беларускіх казках. Калекцыю сучаснага беларускага адзення для дзяцей дашкольнага ўзросту прапанавала касцелянша Алена Гусакова. Выхавацель Таццяна Кашпур прадставіла майстар-клас па дзіцячым ручным ткацтву. Выхавацель Алена Марціновіч разам з маленькімі гаспадынькамі, выхаванцамі старэйшай групы, гатавала стравы беларускай кухні.

На працягу ўсёй творчай справаздачы гучала родная мова.

IMG_9808

Падводзячы вынікі, Віктар Замосцік і Валянціна Касьянчык высока ацанілі творчы падыход калектыва дзіцячага сада да справаздачы, адзначылі важнасць і неабходнасць далучэння нашых дзетак да нацыянальнай культуры і гісторыі, ведання роднай мовы. Яны адзначылі, што да мерапрыемства выхавацелі і выхаванцы падыйшлі сур’ёзна і адказна. Добрыя словы прагучалі і ў адрас бацькоў і шэфаў дашкольнай установы, якія ніколі не застаюцца ў баку ад выхаваўчай работы.

Таццяна Пасюк, старшыня прафкама

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^