Главная » Год культуры » У Петрыкаве выбралі “Міс ВОСЕНЬ-2016”
Информация к новости
21-11-2016

У Петрыкаве выбралі “Міс ВОСЕНЬ-2016”

Категория: Год культуры

Пакуль белы мяккі дыван паціху пакрываў Петрыкаўшчыну, 8 дзяўчынак з сярэдніх адукацыйных школ раёна змагаліся за перамогу. Кожная марыла надзець прыгожую срэбраную карону, да чаго прыклала ўсе сілы. Чым захаплялі прыгажуні? Пра ўсё па парадку...

– Гэта з такімі воплескамі вы будзеце сустракаць канкурсантак? –  здзіўлена звярнуўся да гледачоў вядучы свята Арцём Швец. – Не, так не пойдзе. Уз-німаем рукі і пачынаем гучна пляскаць у далоні, балець, крычаць, свістаць. Вось, ужо лепей, так і трэба сустракаць канкурсантак, якія прайшлі складаны шлях, каб патрапіць у фінал. Спачатку адбор у школах, затым на занальных этапах. Колькі было паказана творчасці, цікавых нумароў, спета мілагучных песень, таму цяжка ўявіць, чым будуць здзіўляць школьніцы сёння. Гучнымі апладысментамі сустракаем прыгажунь!

На сцэну адна за одной у стракатых сукенках выйшлі вучаніцы: Вераніка Дамасевіч (гімназія), Дыяна Бедрый (Курыціцкая СШ), Кацярына Яўлаш (СШ №2), Настасся Камыш (Пціцкая СШ), Кацярына Браім (Ляскавіцкая СШ), Аляксандра Бобель (СШ №2), Юлія Фаміна (Брынёўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа), Вікторыя Пупарэвіч (Колкаўская СШ).

Яны, зразумела, таксама чакалі, хто стане пераможцай, хваляваліся. Вочы зіхацелі, у грудзях  хутка тахкала сэрца – адрэналін ніхто не адмяняў. Бацькі і сябры таксама не мелі спакою.

Першы этап пад назвай “Візітная картка”, дзе трэба было расказаць пра сябе, сваё хобі, мары, мэты, захапленні, дасягненні, вучаніцы адолелі з лёгкасцю. “Знайдзіце тое, чым можаце займацца гадзінамі, і патаніце ў гэтым”, – параіла Кацярына Яўлаш. Дзяўчына ўпэўнена, што трэба імкнуцца да сваёй мары і не спыняцца ні ў якім разе! Пазней яна выканае музычны твор “Рамэа і Джульета” на электронным фартэпіяна, за што атрымае вышэйшыя балы журы.

 Настасся Камыш па-журналісцку правяла спецыяльны выпуск навін пра сваё жыццё: у жанры рэпартажу распавяла пра ўсе дасягненні.

У другім этапе дзяўчыны паўсталі ў вобразе славянскіх багінь. Многім прыйшлася па душы багіня вясны Ляля. Ары-гінальна падышла да гэтага моманту спаборніцтва Аляксандра Бобель: спыніла свой выбар на славянскай багіне палявання Дзеване. На дапамогу ёй прыйшлі чучалы ваўкоў. Галаву і плечы Аляксандры ўпрыгожваў паляўнічы трафей. Такое можна было бачыць хіба толькі ў фільмах.

Наступны, трэці, адзін з вызначальных этапаў – творчы конкурс “Усё пачынаецца з любові”. Кацярыне Браім аказаў падтрымку па танцах выпуснік Ляскавіцкай школы Мікалай Бамбіза. Пад раманс з рок-оперы “Юнона і Авось” закружыліся яны ў драматычным вальсе. Ці было ў планах танцавальнага дуэта перадаць сюжэт оперы, але Каця з Мікалаем, як сапраўдныя акцёры, пераўтварыліся ў закаханых Канчыту і графа Разанава – эмацыйна яны перадалі растанне. Юлія  Фаміна любіць танцы не менш, здзіўляла яна складанымі падтрымкамі. Дыяна Бедрый свой танец упрыгожыла сапраўднымі аганькамі.

Вераніка Дамасевіч у мінулым годзе прымала ўдзел у гарадской “Міс восені”  і атрымала званне “Віцэ-міс”, многія яе памятаюць па конкурсе “Палеская прыгажуня”, што адбыўся ў Ляскавічах у верасні. Як гледачы, так і журы заўважылі, што дзяўчына прафесійна трымаецца на сцэне. Вераніка пазней адказала, што мастацтву дэфіле яе навучыў Вадзім Судакоў – беларускі дызайнер і мадэль, які працуе ў школе прыгажосці “Крыштальная німфа” ў Гомелі, там і праходзілі заняткі да конкурсу. Вучаніца гімназіі прачытала верш Уладзіміра Понкіна “Не смей становиться воспоминанием”. Апрануўшы белы світар, закутаўшыся ў  мяккі плед, у крэсле-качалцы  Вераніка акрамя натхняльнага прачытання максімальна прадэманстравала адзін з радкоў: “...замерзая, кутаюсь в плед и ныряю в литературу”. Гэты эпізод назвалі адным з самых яскравых.

Чацвёрты этап, “У гармоніі з прыродай”, патрабаваў ад удзельніц скласці букет з хатніх нарыхтовак і даць яму назву. Усе дзяўчаты выдатна справіліся з гэтым творчым заданнем. А Вікторыя Пупарэвіч, напрыклад,  прадэманстравала букет-карабель з чырвонымі ветразямі.

Завяршыла конкурсную праграму дефіле ў вячэрніх сукенках “Восеньская гарцыя”. Суддзі паставілі ўсім самую высокую адзнаку – 6 балаў.

Пасля музычнага перапынку журы агучылі наступныя вынікі:  Вераніка Дамасевіч – “Міс зачараванне”, Дыяна Бедрый – “Міс элегантнасць”, Настасся Камыш – “Міс Талент”, Кацярына Браім – “Міс Грацыя”, Юлія Фаміна – “Міс артыстычнасць”, Вікторыя Пупарэвіч – “Міс абаяльнасць”. Званне “Віцэ-Міс” атрымала Кацярына Яўлаш.

“Міс Восень-2016” стала Аляксандра Бобель. Зрабіць здымак на памяць было шмат жадаючых, таму на мае пытанні дзяўчына адказала пазней.

– Шчыра кажучы, у мяне змешанае пачуццё, –  распавядае Аляксандра. –  Я вельмі рада перамозе, але, прачнуўшыся раніцай, усё яшчэ не веру ў яе. Гэта непараўнальна ні з чым. Удзел у конкурсе суправаджаўся страхам, няўпэўненасцю, радасцю, шчасцем, натхненнем і надзеяй. Для мяне гэта не проста спаборніцтва, а нешта большае, штосьці неверагоднае, што закранула маё сэрца і прымусіла зірнуць на свет іншымі вачыма. Я назаўжды захаваю гэты бясцэнны вопыт, як адзін з лепшых успамінаў адыходзячага года.

Ці можна быць упэўненай у перамозе, калі ўсе саперніцы выдатныя, таленавітыя, цудоўныя дзяўчаты? Вядома, я хацела перамагчы, але гэтага жадала кожная з нас і кожная была вартая кароны.

За мяне перажывалі тыя, хто ў мяне верыў. Мая сям’я, мама і тата, якія ішлі са мной ад пачатку і да самага канца, сябры, аднакласнікі, настаўнікі і яшчэ адзін вельмі важны для мяне чалавек, хто, як і мама, ішоў са мной побач увесь конкурс. Бязмерна ўдзячная ўсім за падтрымку. Менавіта дзякуючы іх веры ў мяне, я і змагла перамагчы. Мая перамога – іх перамога.

Гледачы, удзельнікі, журы і арганізатары адзначылі, што конкурс прайшоў на высокім узроўні, яшчэ каб салют – і амаль еўрапейскі конкурс прыгажосці і талентаў! Дарэчы, зважаючы на нацыянальны каларыт сёлетняга конкурсу, прапануем наступным годам назваць яго “Паненка Восень” – каб па-нашаму.

img_2037img_1999img_1986img_1982img_1978img_1972img_1967img_1962img_1950img_1920img_1901img_1865img_1779img_1774img_1735img_1730img_1720img_1705img_1688img_1674img_1659img_1611img_1609img_1606

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^