Главная » Год культуры » У Малажынскай СШ прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў
Информация к новости
18-11-2016

У Малажынскай СШ прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў

Категория: Год культуры

У мэтах папулярызацыі гэтага духоўнага скарбу народа, выхавання ў падрастаючага пакалення павагі і любові да яго, цікавасці да твораў айчынных майстроў слова ў Малажынскай сярэдняй школе адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў на тэму “Залатая восень”. Прыемна, што спрыялі літаратурнаму святу і сонечнае надвор’е, і добры настрой вучняў. Кожны з іх меў магчымасць самастойна выбраць твор на прапанаваную тэматыку. А ў час мерапрыемства дзеці не толькі выразна чыталі вершы, але і разгадвалі загадкі, тлумачылі значэнне прымавак і прыказак.

Зачараваў журы меладычны голас Людмілы Масанавец, якая ў выніку стала пераможцай сярод вучняў сярэдняга звяна. Другое месца заняла Ксенія Малочка, трэцяе – Міхаіл Рагоўскі. Месцы сярод малодшых школьнікаў размеркаваны наступным чынам: першае – Віялета Харко, другое – Сцяпан Харко, а трэцяе дасталася Вікторыі Калясан.
Радасна, што мерапрыемства, прысвечанае роднай мове, пакінула светлы след у дзіцячых душах. Шанаваць гэты духоўны скарб, бараніць яго пяшчотную чысціню, паважаць гістарычную спадчыну народа, працягваць культурныя традыцыі продкаў – абавязак кожнага, хто нарадзіўся, вырас і жыве на беларускай зямлі.

Ларыса ГУЗ, 
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Малажынскай СШ

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^