Главная » Год культуры » Капусная талака адбылася ў вёсцы Акцяброва
Информация к новости
15-11-2016

Капусная талака адбылася ў вёсцы Акцяброва

Категория: Год культуры

5-2Дзве кумы, у вобразе якіх выступілі Алена Малючэнка і Людміла Іванова, сабраліся на кірмаш, але перад тым як туды патрапіць, пасварыліся. Не маглі разабрацца чыя гародніна лепшая, чые свінні больш важкія. Сварка перарасла ў бойку. Але на тое і радня, каб доўга не сердаваць адна на адну. Выпусціўшы пару, вырашылі пайсці ў госці з гасцінцамі да агульнай сяброўкі, ролю якой выконвала Іна Сяліцкая. Тая ў сваёй хаце павучала дзвюх дачок, як трэба рыхтаваць качаны і моркву да засолкі, распавяла ім адкуль пайшла капуста, як апынулася ў нашай Беларусі, якія з гэтай гароднінай звязаны прыкметы, прымаўкі і прыказкі.
Сабраўшыся разам, жанчыны з дзяўчатамі прыступілі да шанкавання качаноў. Я першы раз бачыў гэтакі спрыт ў рабоце. Асабліва спадабалася, як хутка дзейнічала Людміла Іванова. Навошта той куханны камбайн, кабета гэта рабіла лепей. Не
паспелі ўсе і вокам міргнуць, як гара здробненай капусты з морквай узвысілася над сталом. Здобрыўшы кропам, яе адправілі ў драўляны цэбар. Гаспадар Валерый Красоўскі шпарка прамяў саленне таўкачом і аднёс квасіцца ў камору.

3

Пасля добрай працы накрылі рознымі стравамі стол і пачалі святкаваць капусную талаку з песнямі, прыпеўкамі, жартамі.
Колькі тут было розных страў з капусты: пірагі, піражкі, галубцы, параныя качаны, розныя гатункі салатаў. Паспрабаваць пашчасціла ўсяго. Асобна раскажу пра імправізаваны кірмаш. Маленькі гандляр прадаваў гарбузовыя семкі. І ўпарта стаяў на сваім, нікому задарма не аддаваў.

 

 

Калі жанчына папрасіла даць семак так, бо грошы дома пакінула, хлопец сур’ёзна даў адпор: “Ведала, куды ішла”. 5-1Пакідалі мы гасцінных гаспадароў капуснай талакі з добрым

настроем.

 

Віктар Ільюшчанка

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2018 (10)
Октябрь 2018 (30)
Сентябрь 2018 (21)
Август 2018 (16)
Июль 2018 (15)
Июнь 2018 (24)
^