Главная » Год культуры » «Спадчына» сабрала сяброў. У Лоеве ў чарговы раз прайшоў рэгіянальны фестываль творчасці людзей старэйшага пакалення
Информация к новости
14-11-2016

«Спадчына» сабрала сяброў. У Лоеве ў чарговы раз прайшоў рэгіянальны фестываль творчасці людзей старэйшага пакалення

Категория: Год культуры

Кожны творчы калектыў прадставіў увазе гасцей і журы фестывалю сваю выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія размясціліся ў фае гарадскога цэнтра культуры. spadchyna3

 

Гэта і была адна з намінацый «Чым багата душа», у якой канкурсантам трэба было прадэманстраваць сваё майстэрства, прэзентаваць свой вопыт, а некаторыя нават праводзілі майстар-класы па вырабу незвычайных прадметаў са звычайных падручных матэрыялаў.
Адзначу, што і паглядзець было на што. Ручнікі і вышыванкі, карціны і іконы, вырабы з саломы і лазы, драўніны і бісеру сведчаць аб тым, што народныя ўмельцы старанна зберагаюць павагу і любоў да традыцый і звычаяў нашых продкаў не толькі ў сваіх сэрцах, але і імкнуцца перадаваць усё гэта багацце сваім нашчадкам праз тварэнні сваіх рук.
spadchyna11

 

Першае месца за ўдзел у гэтым конкурсе занялі прадстаўнікі Савецкага раёна г. Гомеля, другое — калектыў Брагінскага тэрытарыальнага цэнтра.
spadchyna4

 

Прыемна, што з кожным годам расце не толькі майстэрства ўдзельнікаў фестывалю, але і цікавасць да яго ў лаяўчан — дадаецца колькасць гледачоў у зале, бо паглядзець на выступленні самадзейных артыстаў разам з бабулямі і дзядулямі, мамамі і татамі прыхо-дзяць дзеці і ўнукі, а то і праўнукі.
spadchyna5

 

Трэба было бачыць, як пранікнёна ад усяго сэрца выконваліся музычныя нумары ў намінацыі “Беларуская народная песня”. Здавалася, не галасы гучаць, а душа народа спявае. Адным словам, пакарылі сама-дзейныя артысты ў гэты дзень сваіх гледачоў шчырасцю выканання, сілай духу і адданасцю мастацкай самадзейнасці, нягледзячы на ўзрост заліхвацка прытанцоўвалі, а жартоўныя прыпеўкі сыпаліся адна за адной. Затое і ўдзячныя слухачы не скупіліся на апладысменты — шчодра ўзнагароджвалі імі кожнага канкурсанта.
spadchyna6

 

Мне здаецца, вызначыць, хто лепш, на мерапрыемствах такога ўзроўню журы бывае вельмі складана, таму што людзі залатога ўзросту ўжо шмат чаго дасягнулі ў жыцці і больш за ўсё шануюць чалавечыя зносіны і цеплыню сэрцаў, якія выпраменьваюць самі і атрымліваюць у адказ падчас сяброўскіх сустрэч. А гэта — неацэнна. Да таго ж немагчыма выбраць лепшых сярод роўных. Але ў выніку журы прысудзіла першае месца ў гэтай намінацыі калектыву Рэчыцкага раёна, другое — калектыву Лельчыцкага тэрытарыальнага цэнтра, трэцяе па праву дасталося прадстаўнікам цэнтральнага раёна г. Гомеля.
spadchyna7

 

Як вядома, заклад добрага настрою, бадзёрасці і аптымізму — у занятку любімай справай. Менавіта гэта і прадэманстравалі ўдзельнікі намінацыі «Ігра на народных музычных інструментах», якія парадавалі прысутных віртуозным выкананнем народных кампазіцый на нацыянальных музычных інструментах: гармоніку, дудзе, барабане, бразготках, трашчотцы. У выніку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца атрымалі самадзейныя артысты Лоеўскага раёна, ансамблю з Нароўлі прысудзілі другое месца, а трэцяе — калектыву з Мазырскага раёна.
spadchyna8

 

У кулінарнай намінацыі «Бульбяны рай» канкурсанты сапраўды здзівілі журы не толькі сваім уменнем, але і фантазіяй — столькі смачных страў і пачастункаў з арыгінальнымі назвамі прыгатавалі з бульбы, што нават пералічыць цяжка, а тым больш вырашыць, хто ж больш за іншых заслугоўвае ўзнагароды. spadchyna13

 

І тым не менш Ганаровыя праматы за першае месца атрымалі майстры кулінарных шэдэўраў з Нараўлянскага тэрытарыяльнага цэнтра, за другое — Хойніцкага, за трэцяе — Веткаўскага.
spadchyna9

 

Узнагароджваючы канкурсантаў дыпломамі і памятнымі падарункамі, старшыня раённага Савета дэпутатаў А.А. Юкоўская, начальнік аддзела сацыяльнай падтрымкі ветэранаў, інвалідаў, пажылых людзей камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама М.В. Бялова, намеснік старшыні Лоеўскага райвыканкама І.М. Мельнік і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В.П. Казуля адзначылі, што вельмі ўдзячны ўдзельнікам фестывалю за добры настрой.spadchyna12

 

“Спадчына” у чарговы раз дэманструе ўсім, наколькі маладыя душой, поўныя аптымізму і жыццялюбства прадстаўнікі самага выдатнага ўзросту — залатога.
spadchyna10

 

У чым жа сакрэт іх маладосці? Калі спытаць аб гэтым у тых, хто выходзіў на сцэну, напэўна адказ быў бы просты — па-першае, жыццёвым дэвізам павінны стаць словы: «Не трэба смуткаваць, усё жыццё наперадзе», па-другое — неабходны актыўная жыццёвая пазіцыя, неабыякавасць да ўсяго, што навокал, і сапраўдная любоў да творчасці.spadchyna15

spadchyna14
Таццяна Бялова, «ЛК».
Фота аўтара.

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^