Главная » Год культуры » Новы імідж “Чачэрскай лютні”
Информация к новости
14-11-2016

Новы імідж “Чачэрскай лютні”

Категория: Год культуры

Адкрылі мерапрыемства Роберт Рыбянчанка і Аляксей Кулеш з інструментальнымі кампазіцыямі. Пад акампанемент Вячаслава Андрэенкі спявала на англійскай мове Марыя Маслава. Увазе слухачоў прапанавалі імправізыцыю фартэпьяна-баян.

Калі на сцэну выйшлі ўдзельнікі «Чачэрскай лютні», зала  літаральна засвяцілася ад камер гаджэтаў. Падлеткаў вельмі зацікавіла творчасць гурта ў жанрах поп-фолк і фолк-рок. Да таго ж музыкант Аляксей Кулеш распавядаў пра вытокі песень, паходжанне розных інструментаў, запрашаў на заняткі ў школу мастацтваў. Рыфмаваныя радкі пра жыццё і каханне, працу і родны край прыдумалі нашы прабабулі і прадзядулі. Зараз у сучаснай аранжыроўцы народныя матывы хвалююць сэрцы нашчадкаў.

Аляксей Кулеш паабяцаў падарунак-сюрпрыз таму, хто размесціць відэа з канцэрта ў інтэрнэце і набярэ шмат станоўчых водгукаў.

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^