Главная » Год культуры » Што ў душы – алеем на паперу
Информация к новости
14-11-2016

Што ў душы – алеем на паперу

Категория: Год культуры

Невялікія памерам пейзажы, прадстаўленыя на выставе, перадаюць усю прыгажосць беларускага Палесся. Куткі любімай прыроды: вясковыя ўскраіны, дубровы, водная роўнядзь, палі, праваслаўныя храмы прыйдуцца даспадобы кожнаму. Адметнай рысай мастака з’яўляецца па-майстэрску перададзенае святло, якое гарманічна разгортвае ўсю палітру фарбаў. Яго работы характарызуюць як “ненадакучлівыя, сціплыя, адначасова прамяністыя і яркія; самабытны жывапіс, які не можа пакінуць нікога абыякавым”.

Да мастацтва будучы мастак быў прывучаны з дзяцінства: ён цікавіўся разьбой па дрэве, спрабаваў свае сілы ў графіцы, рабіў сяброўскія шаржы. Нягледзячы на   тое, што Леанід Уладзіміравіч нарадзіўся ў Віцебску, яго па праве лічаць палешуком: з 1958 года ён пражывае ў Мазыры. Там жа скончыў педагагічны інстытут. Працаваў на розных прадпрыемствах горада, як мастак-жывапісец сфарміраваўся ў сталым узросце менавіта на Мазыршчыне.

img_1345

На выставе прадстаўлена больш за 50 работ Леаніда Шамцова, на якія мастака натхніла прыгажосць прыроды Петрыкаўскага і Мазырскага раёнаў. У большасці яго карціны прысвечаны порам года: снежнай зіме, залатой восені, пышнай зеляніне вясны, сонечнаму лету. Пастаянны ўдзельнік розных выстаў. Яго карціны нават захоўваюцца ў прыватных калекцыях Еўропы.

Пазнаёміцца з творчасцю мастака можна будзе на працягу месяца.

Т. СЯРГЕЕВА

Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2019 (3)
Октябрь 2019 (34)
Сентябрь 2019 (27)
Август 2019 (22)
Июль 2019 (26)
Июнь 2019 (30)
^