Берагiня

"Эксклюзіў у цэнтры Еўропы" - рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня"

Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" ладзіцца ў г.п.Акцябрскім Гомельскай вобласці. "Эксклюзіў у цэнтры Еўропы" - гэта адно з неафіцыяльных  назваў фестывалю, які ўзнік на глебе жывой аўтэнтычнай культуры беларусаў і стаў візітнай картачкай вобласці. Падтрыманы Міністэрствам культуры Беларусі, Гомельскім абласным, Акцябрскім раённым выканаўчымі камітэтамі, бюро ЮНЭСКА ў г.Масква, Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА, грамадскім аб'яднаннем "Беларускі фонд культуры" фестываль "Берагіня" дынамічна развіваецца, з кожным новым крокам уключае ў свае імпрэзы ўсё новыя віды і жанры матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны і прыцягвае да сябе ўсё больш моладзі. Яго унікальнасць заключаецца ў тым, што ён будуецца на прынцыпе этнапедагогікі і з?яўляецца эталонам падыходаў да захавання і трансляцыі розных відаў і праяў лакальнай культурнай спадчынай для падрастаючага пакалення.
"Берагіня" - адзіны фестываль у Беларусі, які сканцэнтраваны на традыцыйнай культуры і пераемнасці, яе каштоўнасцей вусным шляхам і метадам імітацыі.
Зберагчы народныя традыцыі, паказаць іх унікальнасць не толькі для беларускай, але і сусветнай культуры - прызначэнне і місія  "Берагіні".

Сваімі мэтамі фестываль ставіць:
- захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў беларускага грамадства ў накірунку асэнсавання значнасці традыцыйнага мастацтва ў сістэме сучаснай і сусветнай культуры;
- прыцягненне ўвагі грамадства да праблем выхавання падрастаючага пакалення сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва;
- вывучэнне, аднаўленне і захаванне мясцовых (лакальных) форм традыцыйнай культуры, іх засваенне шляхам вуснага пераймання;
- стымуляванне і падтрымка дзіцячага і маладзёжнага фальклорнага руху.

З гісторыі рэспубліканскага фестывалю "Берагіня".
Першы фестываль праходзіў ў 1998-1999 гадах ў межах невялікага рэгіёна. Другі фестываль (2001 г.) ахапіў Гомельскую вобласць. Трэці, чацвёрты і пяты (2004, 2006, 2008, 2010 г.г.) мелі статус Рэспубліканскіх. У 2012 годзе рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" праводзіцца на Акцябршчыне сёмы раз.
Асноўнымі мерапрыемствамі фестываляў сталі: конкурс танцавальных пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў; турнір дзіцячых і маладзёжных фальклорных  калектываў; прэзентацыя аўтэнтычных гуртоў і фальклорных калектываў; конкурс салістаў-выканаўцаў твораў народнай спадчыны, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У шматлікіх намінацыях вызначаліся лепшыя з лепшых. Кожны фестываль - гэта дэманстрацыя талентаў, выхаванне і  прадаўжэнне адвечных  мастацкіх традыцый Бацькаўшчыны.

Сёмы раз вітае "Берагіня"…
У 2012 годзе ў глыбінке беларускага Усходняга Палесся - Акцябршчыне - на VIІ рэспубліканскім фестывалі "Берагіня" сустрэнуцца болей за 800 аматараў і прыхільнікаў фальклорнага мастацтва з рэгіёнаў рэспублікі, а таксама госці з Украіны, Расіі.
Чарговы фестываль уразіць сваёй шматграннасцю. Традыцыйна ён ахопіць асноўныя і найбольш грунтоўныя жанры народнай культуры: музыку, песні, танцы, гульнявы фальклор і дэкаратыўна-побытавае мастацтва. У ім прымуць удзел дзіцячыя і маладзёжныя фальклорныя калектывы, аўтэнтычныя групы, ансамблі народнай музыкі, пары-выканаўцы народнага побытавага танца, асобныя  выканаўцы твораў розных відаў традыцыйнай культуры, якія вывучаюць, пераймаюць і папулярызуюць аўтэнтычную мастацкую культуру свайго края.



Облако тегов

Архив новостей

Ноябрь 2017 (15)
Октябрь 2017 (36)
Сентябрь 2017 (39)
Август 2017 (35)
Июль 2017 (22)
Июнь 2017 (43)
^