Галоўная // Актуальна

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Лаўрыновіч: ваш жыццёвы шлях - прыклад дасягнення вяршынь акцёрскага майстэрства

08/11/2021
Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Лаўрыновіч: ваш жыццёвы шлях - прыклад дасягнення вяршынь акцёрскага майстэрства
 8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Людмілу Лаўрыновіч. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваш жыццёвы шлях - прыклад дасягнення вяршынь акцёрскага майстэрства і самаадданага служэння мастацтву, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Больш за 50 гадоў на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Вы дорыце ўдзячным паклоннікам радасць і добры настрой".

У віншаванні гаворыцца, што высокі прафесіяналізм, цікавы рэпертуар, яркае і самабытнае выкананне разнастайных роляў прынеслі Людміле Лаўрыновіч заслужанае прызнанне і вялікую любоў гледача.

Прэзідэнт упэўнены, што яе плённая праца і ў далейшым будзе садзейнічаць захаванню лепшых традыцый нацыянальнага тэатральнага мастацтва.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў артыстцы моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, новых цікавых праектаў, шчасця і дабрабыту.-0-

да спісу навін