Галоўная // Напрамкі дзейнасці // Культура // Музейная дзейнасць

Музейная дзейнасць

Сёння у вобласці працуюць 26 устаноў па профілі музейнай дзейнасці, у тым ліку: комплексных – 16; гістарычных – 7; мастацтвазнаўчых – 3. Выкананне даведзеных паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" ў частцы музейнай дзейнасці складае: "Павелічэнне аб'ёму музейнага фонду" – 106,9 працэнта (планавае заданне – 106,5 працэнта); "Павелічэнне наведванняў музеяў" – 72,7% (планавае заданне – 110%). Сярэднегадавы паказчык наведвання музеяў за 5 гадоў склаў 721 тысячу 200 чалавек (99,9% да ўзроўню 2015 г.). Колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду на пачатак бягучага года складала 386.036 адзінак захоўвання. На працягу года ўсімі музеямі вялася работа па асноўных напрамках дзейнасці: навукова-даследчай, экспазіцыйна-выставачнай, навукова-асветніцкай, навукова-фондавай. Важная ўвага была ўдзелена выкананню планавых паказчыкаў. Арганізавана 1081 выстава, праведзена 10066 экскурсій і 1953 культурна-адукацыйных мерапрыемстваў. Ва ўмовах распаўсюджвання Covid-19 вялікая ўвага надаецца «віртуальнаму жыццю» - кантэнту сайта і старонак устаноў у сацыяльных сетках (Аднакласнікі, Facebook, Instagram, Вконтакте, YouTube), стварэнню розных віртуальных прадуктаў, узаемадзеянню з культурнымі парталамі і пашырэнню камунікацыйнай прасторы, мае зваротную сувязь з аўдыторыяй і выконвае сваю асветніцкую місію.
Прымаюцца меры па паляпшэнню ўмоў захавання музейных фондаў. Праведзена работа па сістэматызацыі фондаў, вызначаны крытэрыі адбору асабліва каштоўных прадметаў. У шэрагу музеяў ажыццёўлены мерапрыемствы па ўдасканаленні існуючых экспазіцый. Адной з найбольш яскравых падзей у сферы музейнай дзейнасці стала адкрыццё новага будынка Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея (7 лістапада 2020 г.). Музейны комплекс адпавядае ўсім сучасным патрабаванням і ўключае 16 экспазіцыйных залаў, выставачную залу, лекцыйную залу, музычна-літаратурны салон, карцінную галерэю, дзіцячы пакой і сувенірную краму.
У шэрагу музеяў ажыццёўлены мерапрыемствы па ўдасканаленні існуючых экспазіцый.
Намаганнямі супрацоўнікаў Калінкавіцкага краязнаўчага музея была падрыхтавана канцэпцыя, навукова-праектная дакументацыя і ажыццёўлены мантаж экспазіцыйнага комплексу "Юравіцкая познепалеалітычная стаянка" ў а/г Юравічы Калінкавіцкага раёна.
У Светлагорскім гісторыка-краязнаўчым музеі быў адкрыты новы раздзел музейнай экспазіцыі "Гісторыя адукацыі Светлагоршчыны". Яе стварэнне стала вынікам супрацоўніцтва музея і краязнаўчага клуба "Суразмоўца". Новы раздзел пастаяннай экспазіцыі, прысвечаны старажытнаму мінуламу краю, адкрыў гісторыка-культурны цэнтр Буда-Кашалёўскага раёна.
Пералік пастаянных экспазіцый дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" папоўніла экспазіцыя "Інтэр'ерны комплекс у стылі эпохі Напалеона III". Яна стала яшчэ адным крокам у вырашэнне задачы па паэтапным, максімальна поўным узнаўленні ў перспектыве інтэр'ернага насычэння палаца.
У шэрагу музейных устаноў вобласці ажыццёўлены мерапрыемствы па ўдасканаленні існуючых экспазіцый.
Супрацоўнікамі Рагачоўскага музея народнай славы вялася праца па падрыхтоўцы дакументацыі і ажыццяўленні шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на ўвекавечанне музейнымі сродкамі памяці выдатнага беларускага пісьменніка У. С. Караткевіча. Гэтай тэме былі прысвечаны выстаўка “Пясняр Прыдняпроўя” і мерапрыемства “Дзіўны свет Караткевіча” для навучэнцаў СШ № 5.
Значны аб'ём работы ажыццёўлены музейнымі ўстановамі вобласці ў рамках правядзення Года малой радзімы. Гэта разнастайныя выставы, сустрэчы, тэматычныя вечары, мерапрыемствы, прысвечаныя вывучэнню і папулярызацыі нацыянальнай культуры, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. У рамках акцыі “Ноч музеяў”, прымеркаванай да Года малой радзімы, у Мазырскім аб'яднаным краязнаўчым музеі прайшлі: інтэрактыўная квэст-гульня “Па старонках гісторыі”, майстар-клас па вырабе керамічных сувеніраў “Гліняны звон”, выставы з фондаў музея.
Шэраг розных мерапрыемстваў музейных устаноў быў прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ўгодкам вызвалення раёнаў Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
26 чэрвеня 2020 года на базе ўстановы "Гомельскі абласны музей ваеннай славы" адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Гісторыя Гомельшчыны ў кантэксце падзей Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг." з удзелам кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў культуры, выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, прадстаўнікоў абласных структур, грамадскіх арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі. Правядзенне канферэнцыі стала адным са значных мерапрыемстваў у рамках святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Новай формай работы многіх устаноў сталі анлайн і інтэрнэт-праекты. Так Рэчыцкі краязнаўчы музей ажыццявіў наступныя праекты: "Гісторыя Вялікай Перамогі ў экспанатах Рэчыцкага музея"; "Лісты з фронту" (сумесна з ДУК "Рэчыцкі гарадскі палац культуры" і ААТ "Тэлерадыёкампанія "Тэлевід"; анлайн-выставу "Асобы Перамогі". Хойніцкім краязнаўчым музеем падрыхтаваны відэа-агляд "Зала Вялікай Айчыннай вайны" і відэафільм "Аб ветэранах Айчыннай вайны". Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй ажыццявіў сумесны з Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь выставачны праект "Нямецка-савецкая вайна: украінскі акцэнт", створаны на аснове матэрыялаў фондавай калекцыі Нацыянальнага музея гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне.
Важным напрамкам дзейнасці ўсіх музейных устаноў вобласці з'яўляецца культурна-адукацыйная, накіраваная на вывучэнне і папулярызацыю народнай культуры, адраджэнне народных традыцый, абрадаў.
Веткаўскім музеем стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава праведзены цыкл этнавечарын: "А мы маслёнку чакалі, усе аладкі выпякалі", "Жаніцьба коміна" і майстар-класаў: "Шыем кашулю разам", "Вышыўка стужкамі", "Пляценне паясоў на пяльцах", "Вялікодная пісанка", "Мікракосмас акна». Працягнулі працу творчыя адукацыйныя праекты: "Пазнай гісторыю рукамі", "СТРОЙная СУБОТА", "Асяроддзе зносін". Многія з мерапрыемстваў прайшлі ў анлайн-фармаце.
Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй працуе па адукацыйнай праграме «Вельца. Архаіка Беларускага Палесся». У рамках каляндарнага мерапрыемства "Зорка Віфлеема" праводзіцца паказ батлеечнага спектакля "Цар Ірад". Некалькі новых праграм падрыхтавана тэатрам-студыяй “Батлейка” пры Цэнтры гісторыі і культуры Акцябрскага раёна: “Таямніца Нараджэння Хрыстова”, займальная праграма “Пад каляднай зоркай”, “Вясёлы кірмаш”, “Казка-імправізацыя” і інш. Пры Светлагорскім гісторыка-краязнаўчым музеі працягвае працу этна-лакацыя «Krosny – Fest». Яна аформлена ў выглядзе ткацкай майстэрні з дзеючымі старажытнымі ткацкімі станкамі і этнаграфічнай выставай. У Кармянскім раённым мемарыяльным музеі П.М.Ляпяшынскага працуе рамесная майстэрня, у якой арганізавана нефармальнае навучанне асновам традыцыйнага ткацтва і вышыўкі, у тым ліку для дарослых. З майстар-класам па ткацтве музей удзельнічаў на абласным свяце "Дажынкі". У карціннай галерэі Г.Х. Вашчанка пачалі працу два новыя аматарскія аб'яднанні па інтарэсах для дарослых "Фея" і "Далі".
Цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў у рамках акцыі "Ноч музеяў 2020" падрыхтавалі ўсе ўстановы Гомельшчыны. Большасць з іх прайшло ў анлайн-рэжыме. Некалькі музеяў Гомельшчыны прынялі ўдзел у розных фестывалях і конкурсах: «Кліч Палесся – 2020», «Дажынкі».
У 2020 г. многія раённыя музеі прынялі ўдзел у розных семінарах, канферэнцыях, круглых сталах, арганізаваных рэспубліканскімі і міжнароднымі ўстановамі, арганізацыямі і таварыствамі. . У працы міжнароднага анлайн-семінара для куратараў у рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне» (2019-2020 гг.) прыняў удзел Лоеўскі музей бітвы за Днепр. Супрацоўнікамі Мазырскага аб'яднанага краязнаўчага музея сумесна з фондам "Культурная спадчына і сучаснасць" быў арганізаваны і праведзены адукацыйны семінар "Культурныя рэсурсы як патэнцыял устойлівага развіцця горада" ў рамках праекта "Беларуская гардарыка: гістарычная рэпрэзентацыя беларускіх гарадоў". Брагінскі, Хойніцкі і Лоеўскі музеі прынялі ўдзел у семінары "Развіццё прадпрымальніцтва ў сферы ўнутранага і ўязнога турызму ў Брагінскім і Хойніцкім раёнах" (г.Мінск).
У Жлобінскім раёне ў 2020 годзе рэалізаваны праект Еўрапейскай асацыяцыі мясцовай дэмакратыі (ALDA) з удзелам ПГА «Фонд імя Льва Сапегі» - «Адраджэнне гісторыка-культурнай каштоўнасці парка XIX стагоддзя ў аг. Чырвоны Бераг». Сродкі міні-гранта склалі 4960 долараў ЗША.
Мэта праекта: развіццё камунікацый і ўстанаўленне эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж жыхарамі Краснабярэжскага сельсавета і мясцовымі органамі ўлады па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, спрыяльнага прыроднага асяроддзя і развіцця турыстычнага патэнцыялу рэгіёну. Ажыццяўлялася інфармацыйная падтрымка праекта: распрацаваны і выдадзены інфармацыйны буклет "Адраджэнне гісторыка-культурнай каштоўнасці парка XIX стагоддзя ў аг.Чырвоны Бераг"; створаны відэафільм "Парк у аг. Чырвоны Бераг", выдадзены інфармацыйныя плакаты, лістоўкі, выраблены сцяжкі з лагатыпам праекта.
У Хойніцкім раёне рэалізуецца праект "Захаванне і папулярызацыя агульнай культурнай спадчыны праз музейную дзейнасць" Праграмы Трансгранічнага Супрацоўніцтва "Польшча–Беларусь–Украіна" на 2014–2020 гг. Тэрмін рэалізацыі: 01.07.2020–28.02.2021 гг. Арганізацыі-выканаўцы: дзяржаўная ўстанова культуры "Хойніцкі раённы краязнаўчы музей" (Рэспубліка Беларусь) і асацыяцыя мясцовага самакіравання Еўрарэгіён Буг (Рэспубліка Польшча). Бюджэт праекту ў суме 42 371,36 еўра інвестуе Еўрапейскі Саюз (90%), суфінансаванне атрымальнікаў гранта прапарцыйна вызначанай для кожнага з іх долі.
У ліку асноўных мерапрыемстваў: правядзенне дзвюх міжнародных канферэнцый (Польшча); стварэнне экспазіцыі Хойніцкага раённага краязнаўчага музея "Гісторыя сядзіб Хойніцкага раёна" (набыццё мэблі і прадметаў, якія паўтараюць інтэр’еры XIX стагоддзя); выпуск турыстычнага даведніка "Тры сядзібы"; выраб інфармацыйных шчытоў.