Галоўная // Напрамкі дзейнасці // Культура // Установы адукацыі

Установы адукацыі

Функцыянуюць 3 сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы сферы культуры і мастацтва:

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага»

 Адрас: 246050, г. Гомель, вул. Савецкая, 18.
Тэл.: (0232) 30 45 07 (прыёмная дырэктара),
(0232) 30 55 21 (прыёмная камісія (на час прыёмнай кампаніі)).
Факс: (0232) 30 45 07, 35 10 62
Web-сайт: http://ggki.by
E-mail: Ki-Sokolovskogo@ggki.by

Кантынгент навучэнцаў зараз складаюць 425 чалавек. Навучанне ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях:

 2-16 01 02 «Дырыжыраванне (па напрамках: акадэмічны хор, народны хор)»,
2-16 01 10 «Спевы (спевы акадэмічныя)»,
2-16 01 31 «Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках)»,
2-17 02 01 «Харэаграфічнае мастацтва (па напрамках)»,
2-17 03 01 “Мастацтва эстрады (па напрамках: інструментальная музыка, спевы)”
2-18 01 01 «Народная творчасць (па напрамках: харавая музыка, народныя абрады і святы)»,
2-21 04 31 «Музыказнаўства».

У каледжы працуе 12 творчых калектываў, 9 з якіх маюць званне «народны аматарскі калектыў» (духавы аркестр, аркестр беларускіх народных інструментаў, аркестр рускіх народных інструментаў, баянны аркестр, акадэмічны хор, вакальны ансамбль «Летуценні», харэаграфічны ансамбль «Кола», студыя сучаснай харэаграфіі «Цеплаабмен», фальклорны ансамбль «Зялёны рамон», квартэт народных інструментаў «Класік-фальклор»), 2 калектывы маюць званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»: камерны аркестр (кіраўнік А.А.Мазепін); народны хор «Радзейка» (кіраўнік А.У.Баруценка).

 У каледжы працуюць 140 выкладчыкаў і канцэртмайстраў, 100% з іх маюць: вышэйшую адукацыю, вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю - 56%.

На базе каледжа праходзяць семінары, канферэнцыі, майстар-класы, конкурсы: Міжнародны конкурс "Мой сябра - баян", Міжнародны дзіцячы конкурс "Музыка надзеі", рэгіянальны адкрыты форум харавой музыкі "Пеўчая акадэмія", адкрыты абласны конкурс харэаграфічнага мастацтва "Харавод сяброў", адкрыты абласны конкурс выканаўцаў на струнных народных інструментах “ART-старт”, адкрыты абласны конкурс выканаўцаў на фартэпіяна і струнных смычковых інструментах “Юны віртуоз”, адкрыты абласны конкурс інструментальных, вакальна-інструментальных, эстрадных і джазавых ансамбляў «Jass-вясна».

 

 Установа адукацыі "Мазырскі дзяржаўны музычны каледж" 

 Адрас: 247760, Гомельская вобл., г. Мазыр, вул. Рыжкова, 37.
Прыёмная дырэктара (0236) 243410;
прыёмная камісія (0236) 243401;
факс (0236) 243414
Web-сайт: muzcolleg.by
E-mail: mail@muzcolleg.by

Кантынгент навучэнцаў зараз складаюць 189 чалавек.

Каледж ажыццяўляе навучанне па наступных спецыяльнасцях:

2-16 01 02 «Дырыжыраванне (па напрамку: акадэмічны хор)»,
2-16 01 31 «Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках)»,
2-17 03 01 “Мастацтва эстрады (па напрамках: інструментальная музыка, спевы)”

 У каледжы працуюць 86 выкладчыкі і канцэртмайстры, з іх з вышэйшай катэгорыяй - 26 чалавек, 5 маюць ступень магістра.

 На базе каледжа функцыянуюць 5 народных калектываў:

 Народны калектыў аркестр рускіх народных інструментаў - мастацкі кіраўнік Анісовіч Аляксей Дзмітрыевіч,

Народны калектыў аркестр духавых інструментаў - мастацкі кіраўнік Жук Дзмітрый Сяргеевіч,

Народны калектыў аркестр беларускіх народных інструментаў - мастацкі кіраўнік Мяцельская Алена Мікалаеўна,

Народны калектыў камерны аркестр - мастацкі кіраўнік Міхальчук Сяргей Уладзіміравіч,

Народны калектыў хор навучэнцаў - мастацкі кіраўнік Тарасевіч Алеся Сяргееўна.

 На базе каледжа праходзяць семінары, канферэнцыі, майстар-класы, творчыя сустрэчы з беларускімі кампазітарамі, музычныя вечарыны аркестравай музыкі, святы дзіцячай творчасці, конкурсы: адкрыты абласны конкурс “Поющая радуга”, адкрыты абласны фестываль-конкурс інструментальных ансамбляў ДШМ, адкрыты абласны конкурс музыкальна-выканальніцкага майстэрства сярод выпускнікоў ДШМ, фестываль дзіцячай творчасці “Табе наш край”, фестываль дзіцячай творчасці “Музыка в ладошках”.

  

Установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж"

 Адрас: 246010, г. Гомель, вул. М.Багдановіча, 26
Тэл.: (0232) 56 04 06 (прыёмная дырэктара), (0232) 56 04 66 (прыёмная камісія)
Факс : (0232) 56 04 61
Web-сайт: artcollege.gomel.by
E-mail: mail@artcollege.gomel.by

Ва ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж» падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у дзённай форме атрымання адукацыі ажыццяўляецца па спецыяльнасцях:

2-15 01 01 «Жывапіс (па накірунках)»
2-19 01 01 «Дызайн (па напрамках)»
2-15 02 01 «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»

Цяпер у каледжы навучаецца 163 навучэнцы.

За два апошнія гады 17 навучэнцаў сталі ўладальнікамі ганаровага звання Стыпендыят прэміі Гомельскага абласнога і гарадскога выканаўчага камітэта па падтрымцы таленавітай моладзі, з іх 7 Стыпендыятамі Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

У каледжы працуюць 27 педагагічных работнікаў. 16 выкладчыкаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. 5 выкладчыкаў - члены саюза мастакоў і саюза дызайнераў.

На базе каледжа праходзяць семінары, канферэнцыі, майстар-класы, конкурсы: адкрыты абласны конкурс "МАЙСТАР", абласны конкурс дэкаратыўна-пракладнога мастацтва "У чаканні Калядных цудаў!", адкрыты конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці "Квітней, мая Зямля", абласны адкрыты пленэр жывапісу " Фарбы маёй зямлі".