Галоўная // Напрамкі дзейнасці // Моладзь // Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Гомельскай вобласці

Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Гомельскай вобласці

Моладзь - гэта стратэгічны рэсурс развіцця краіны, і ўсе пытанні, звязаныя з жыццём маладых людзей, уваходзяць у сферу нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў.
Маладзёжная палітыка ў Гомельскай вобласці рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі" і іншымі актамі заканадаўства.
Мэтамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:
- усебаковае выхаванне моладзі, садзейнічанне яе духоўнаму, маральнаму, прафесійнаму і фізічнаму развіццю;
- стварэнне ўмоў для самарэалізацыі, свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці грамадства;
- сацыяльная, матэрыяльная, прававая і іншая падтрымка моладзі;
- пашырэнне магчымасцяў моладзі ў выбары жыццёвага шляху.

Моладзь Гомельшчыны - 2020